А ноч, прыснёная табой,
Хіба адно што вецер...
Каштуеш зоркавы напой –
Душа ляціць па свеце...
Дух спачывае на мяжы –
Салодкай мроі гукі...
Перакрыжуюцца нажы,
Як закаханых рукі...
Заззяе золатам рака,
Прысніш дзівосных птахаў...
І не ўстрымаць маладзіка,
Ад шчасця каб не плакаў.
...а ноч, прыснёная табой,
Засне на крылах ветру.
Чырвонай кропляй за табой
Душа ляціць планеты...
Цудоўныя прыгожыя сны,як і
Цудоўныя прыгожыя сны,як і сам верш!!!
як прыгожа, Павел! Дзякуй за
як прыгожа, Павел! Дзякуй за цудоуныя вершы!
Дуже кльово!!!!!
Дуже кльово!!!!!
Молодець,Павло!!!Живе
Молодець,Павло!!!Живе Бєларусь!!!
Дзякую)
Дзякую)