Ноч снегавеем ахутае душу,
Ноч напаткае сэрца між зорак...
З ёё адною між стылых калюжын
Крочым у свеце без здрады і боек...
Цягнецца змейкай шлях бела-малочны,
Мінуючы свет, сусветы, жыццё...
Ноч у Снежня калісьці папросіць
Сэрца заснеглае збярэчгчы маё...
Колькі мінула гадоў і світанкаў,
Колькі ты рушыў скрозь боль і адчай..
Заўтра на небе заснежанай згадкай
След застанецца раструшчаных мар...