Цяпер мне студзень поўніць сэрца цеплынёю,
Сярод зімы гарыць святы агонь.
Бог адарыў дзіця сваёй душою,
Прыклаўшы да яго магутную далонь.
І ўсё навокал пяе песню нябёсам,
Хвалюючы лагодным спевам слых.
І ззяюць зоркі, задаволеныя лёсам,
Бо новая палае сярод іх.
Адарыць зорка неба новым шляхам,
Святлом чаканым пройдзе па зямлі.
З'явілася жыццё шчаслівым знакам,
У халоднай глебе пусціўшы карані.