Новы дзень пачынаецца зноў –
Паднімаецца сонца на ўсходзе,
І пад гукі касцёльных званоў
Людзі ў Храм памаліцца заходзяць.
Кожны просіць у Бога сваё:
Хто – здароўя,хто – поспехаў дзецям...
Ва ўсіх разам – жаданне адно:
Каб спыніліся войны у свеце.
-Дай жа,Божа,нам мір і спакой,
І любоў,і лагоду народу,
Ад трывогі людзей заспакой,
Ад бяды заслані назаўсёды!
2010,май