ну-ля-Вы-я
На Нямізе снапы сцелюць галовамі...
Слова аб палку Ігаравым
Тысячу гадоў «ідзем на вы»* –
аж на Вы адзін другога клічам!
А духоўны вынік – ну-ля-Вы,
хоць зямлю святою Руссю лічым.
Тыя ж смерды, чэлядзь і князі,
воі ды апрычнікаў дружына
ў гістарычнай выжылі гразі,
з коней пераселі на машыны.
Рускай Праўды** варварскі закон
у галовах, як даўней, пануе,
Слова Збаўцы падмяніў нам ён –
на сябе, на свет, на Вы ваюем.
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
З роднасці, любові, прастаты
брату брат, як Богу, мовіць – ты.
«Ідзем на вы»* – славянскае, – ідзем на вас вайною
Руская Праўда** – першы запісаны збор законаў Кіеўскай Русі ХІ ст.