Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На ўспамін

Сярэдняя: 4.7 (13 галасоў)
О, як шчымліва й страсна ў маі пяе салоўка – адпявае чыесь каханне! Спеў лунае й канае рэхам уначы. А цемра зноў Шапэна грае: ў кагосьці сёння у гэтым раі жыццё, як знічка, дагарае – не захаваць, не зберагчы. Не наталіцца хмелем шчасця падчас апошняга прычасця. Істота прагне ў травы ўпасці, суняць расою боль і жах. А сум слязьмі наўколле засціць і не дае разгулу жарсці, з якою сэрца рве на часткі чаромхі водар, бэзу пах. Здаецца, стаць бы на калені, як перад Госпадам – агменем – І на мяжы святла і ценю шапнуць адчайнае: “ Амін…” І зберагчы ў душы імгненні перадсвітальнага тамлення, і ў іншы свет, як дар бясцэнны, забраць з сабою на ўспамін. 5.06.2013 Sneaker Release Dates 2019