Ну вось і кастрычнік! - Загадкавы, млявы…
Ці млявасць мо толькі на першы пагляд?
Яшчэ зелянее лістота і травы…
Балі не спраўляе златы лістапад.
Туманы нахмурылі сівыя бровы.
Ім чэша бароды на ранку імжа.
Настрой падымае, як кветка, барвовы
Клянок маладзенькі каля гаража.
Даўжэй спіцца сонейку дзесьці за лесам.
Стамілася пэўна нас песціць цяплом.
Гучыць задуменнасць у рытм паланэза
Мелодыяй слёз пад гусіным крылом.
Ссумнелася неба, як час успамінаў,
Пра шлях, што згубіў, як узмах рукавом.
Шчымлівасць такая - бы сам ты пакінуў
Свой край і злятаеш з яго журавом...
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120100105055