Дзеля завязвання размовы
Або настрой калі хрэновы
То варта усім ісці да крамы
І трэба набываць там грамы.
І вось нарэшце... пяцьдзесят
Ужо мой розум не вар'ят
А пасьля ста увогуле як новы:
Цытую вершы і зачытваю прамовы.
Калі да дзьвесце дабярэшся
То не хвалюйся - не напьешся.
А як сабе яшчэ нальеш
Тады і песьню запяеш.
Папьем далей.Да трыста дабраліся
Не думай спаць!На гэтым не спыніся!
Яшчэ чатырыста стаіць на беразЕ,
За ёй пяцьсот чакае у чарзе!
Шассот, сямсот, забыў я што далей
Крычалі нешта пра "налей".
А з ранку набылі не кока-колу
Ідзе жыццё заўжды па колу.
І можа ў рэчку тую ж нельга двойчы,
За дзень на краму увойдзем тройчы!
Ну вось і казачцы канец
Хто пахмяліўся - маладзец.
Нейкая прапаганда алкагалізму
Нейкая прапаганда алкагалізму