ну вось стаю з працягнутай рукою
з рахунку збіўся, ловячы каменні,
ляцяць яны няспынна прада мною.
бязладна ў нашым свеце ад стварэння
а я ўзіраюся трывожна ў твары
я памятаю, дзе я іх сустрэў
ледзь цепліцца слабеючая мара
што белы камень з’явіцца ў руцэ
ды толькі чорным горам у далоні
мой розум у страху горка апячэ
бо жыў я доўга вольна, не ў загоне!
і верыў, жыцце годнае цячэ
дабро рабіў шматлікім і шматліка
чаму ж тады? няма святла ў прасвет
што ж на судзе так чарната вяліка
і безнадзейны, безатказны свет
і вось апошні камень хтосьці кінуў.
сціскаючы далонь, ледзь не крычу
і ён апошні, ўніз мяне нізрынуў
я ў прорву жаху, чорную, лячу
ачуўся потны, млявы, калачуся
якое шчасцье, што жывы пакуль,
яшчэ паспею, вельмі спадзяюся,
з’явіцца з белым я на суд адсюль...
цудоўна, і сумна, як само
цудоўна, і сумна, як само жыццё.