Нябеснай калыханкай засынае
Спавольна сонца між духмяных руж,
І зьзяе зорка закаханых душ.
Вятрыска ў летнім садзе заціхае.
Стаіць у садзе старажытны дуб,
Паміж галінаў клетка залатая,
А ў клетцы плача птушачка начная,
Як згублены ў сумневах самагуб.
І гэта толькі ты, мая турма,
Бо жарсьць твая ўзяла мяне ў палон.
Як птушка на самоце сэрца бʼе.
Ты кветка дню, ты рэха салаўя,
Мая няволя — цуд мой, ды праклён,
Гучыць мой сумны голас для цябе.