Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

санеты

Сярэдняя: 4.4 (24 галасоў)
Адзін мой сябра – у Амерыцы хвалёнай, другі – у Польшчы. Там у кожнага – свой рай. А я, цюхцяй, – у Беларусі, улюблёны ў сваю старонку – ненаглядны родны край. Куды мне бегчы? Я – любві сваёй прыгонны. Але душу не развярэджвае раздрай, бо толькі ў нас усе жанчыначкі – мадонны. Адна ўсміхнецца – на паўсвета сонцаграй. А дзе яшчэ увосень гэтак ззяюць клёны? І дзе так сэрца грэе весняя пара? А далягляды пад шатром нябёс бяздонных? А спеў салоўкі і світальная зара?.. О, цудны Божа! Каб Ты мне яшчэ дазволіў гадкоў да ста ў такой “памучыцца” "няволі." 11.10.2013 Air Max 90 Woven


Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Завісла поўня спелая над хатай, Ранетаў дух румяных прагна п'е І мые шчокі круглыя свае Расою жнівеньскай халаднаватай. Зялёны чысты водар хмелю з мятай Да самых дальніх зорак дастае. А ноч сузор'і, бы вяночкі, ўе, Развешвае над ліпаю кудлатай, І аблачынку сонную люляе, І калыханку яблыням спявае. У цішыні духмянай пад крылом Зямля і неба поўныя спакою, Аблашчаныя Божаю рукою І мяккім поўні спелае святлом. nike


Сярэдняя: 3.3 (6 галасоў)
Вясёлкавым святлом адсвечвае крышталь. Трымайце Божы дар, сеньёры-сеньёрыты! Для кожнага з гасцей, запрошаных на баль, ігрыстае шампанскае наліта. У келіху, што так нагадвае Грааль, – і сонца дыямент, і зорак фіяніты, і ліўні, і вятры, і буры, і, на жаль, – расстайнае – фініта ля канчыта. Прыгубіўшы віна, адчулі хмель жыцця? Дык піце з асалодай, па глыточку, смакуючы напой і прагнучы піцця. І дайце запавет сынам і дочкам: жыць, славячы Тварца за кожны міг быцця, – з падзякай – да апошняга дзянёчка. 15.10.2013 Air Max 90 Check In


Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
Нябеснай калыханкай засынае Спавольна сонца між духмяных руж, І зьзяе зорка закаханых душ. Вятрыска ў летнім садзе заціхае. Стаіць у садзе старажытны дуб, Паміж галінаў клетка залатая, А ў клетцы плача птушачка начная, Як згублены ў сумневах самагуб. І гэта толькі ты, мая турма, Бо жарсьць твая ўзяла мяне ў палон. Як птушка на самоце сэрца бʼе. Ты кветка дню, ты рэха салаўя, Мая няволя — цуд мой, ды праклён, Гучыць мой сумны голас для цябе. Puma