Маланку сціскаю магутнай рукой,
І вечных нябёсаў трымаю спакой.
Я дух навальнічны, Пярун мой айцец,
Я хмаркі ўбіраю, я воблачны жнец.
Я Вырая стражнік, нябесны ваяр,
Як вораг прыйдзе, нанясу яму ўдар.
Нас шмат, баранім мы нябесны парог,
На бітвы нас кліча бяроставы рог!
Трымаем мы шчыльныя нашы рады:
Нячыстая сіла ня пройдзе сюды.
Маланкі, як дзіды, бліскаюць ў руках,
Нябесная брама на моцных замках!
І ў час навальніцы выходзім на бой,
Пярун-ваявода вядзе за сабой,
Мы грозная сіла, і вораг дрыжыць,
Ад нашых маланак з нябёсаў бяжыць.
Маланку сціскаю магутнай рукой,
І вечных нябёсаў трымаю спакой.
Я дух навальнічны, нябесны ваяр,
Для сілы нячыстай рыхтую я жар.
"Я дух навальнічны, Пярун мой
"Я дух навальнічны, Пярун мой айцец,
Я хмаркі ўбіраю, я воблачны жнец.
Я Вырая стражнік, нябесны ваяр,
Як вораг прыйдзе, нанясу яму ўдар."
.
У дзьверы дому, бывае, стучаць і, змоклыя на дажджу прынцэссы, "Карчагін":)
Паспрабаваў перакласці. Нешта
Паспрабаваў перакласці. Нешта і ў мяне не атрымліваецца.)
+
Спускаю я молнии крепкой рукой.
И вечных небес удержу я покой.
Я дух самых грозных. Таков мой отец.
Я тучи снимаю. Я облачный жнец...)
Франак, я ж яго ўжо пераклаў
Франак, я ж яго ўжо пераклаў на расійскую. Яшчэ ў 2011-м годзе.
Cжимаю я молнию сильной
Cжимаю я молнию сильной рукой,
И вечных небес охраняю покой.
Я дух грозовой, и Перун мой отец,
Я тучи срезаю, я облачный жнец.
Я Ирия стражник, небесный боец,
Придут к нам враги - им наступит конец.
Нас много, храним мы небесный порог,
На битвы зовёт нас берёстовый рог!
Ряды нашие дружные - неба оплот,
Нечистая сила сюда не пройдёт.
И молнии-копья сверкают в руках,
И неба ворота на крепких замках!
Во время грозы мы выходим на бой,
Перун-воевода ведёт за собой,
Мы грозная сила, и враг наш дрожит,
От молний ударов он с неба бежит.
Cжимаю я молнию сильной рукой,
И вечных небес охраняю покой.
Я дух грозовой и небесный боец,
Здесь силе нечистой настанет конец.
Вельмі нагадвае стыль Ніны
Вельмі нагадвае стыль Ніны Аксіёнчык
.
"...Нечистая сила сюда не пройдёт..."
.
Гэта вельмі годна мець свой, адрозны ад іншых стыль.
Тэма старажытных славянскіх і дабіблейскіх багоў - гэта не стыль, Зміцер.
Гэта толькі тэма. Як і ў мяне - толькі тэма развіцця.
Гэты верш стылістычна
Гэты верш стылістычна нагадвае Пушкіна "Сижу за решёткой в темнице сырой".
Тэмы ў мяне розныя ёсць. Але сапраўды большасць вершаў - славянска-языцніцкай тэматыкі. І на беларускай, і на расійскай.
Я ня мкнусь да стварэння ўласнага паэтычнага стылю. Ёсць багата розных паэтычных стыляў, тыпаў страфы, памераў. Я хацеў бы ў розных паспрабаваць сябе. Таму ў мяне на вершы.ру ёсць і анегінская страфа, танка, і нават верш Фібаначы. Пакуль няма ў беларускамоўнай творчасці, але ёсць у расійскамоўнай санет і гішпанская дэцыма.
Хочацца паспрабаваць тэрцыны, актаву, касыду, перайсці да буйных форм паэзіі...
Паважаны Зьміцер, усе паэты
Паважаны Зьміцер, усе паэты праходзяць перыяд капіраваньня, калі пачынаюць пісаць вершы.Той жа Пушкін як паэт пачынаўся з капіраваньня Байрана. Купала-пачынаючы капіраваў Шаўчэнку. І гэтак далей. Але паэт не павінен заставацца ў пялюшках, а выпрацоўваць свой шлях, свой стыль.Паэт-гэта доля. Толькі тады ён будзе паэтам.А ў іншым выпадку - так і застанецца падражацелям. І вершы яго ня могуць называцца творамі,а "падражаньне Пушкіну"-як гэты Ваш і іншыя. Вы таленавіты чалавек, а таму працуйце над сабой, а не "Я ня мкнусь да стварэння ўласнага паэтычнага стылю". Гэта вельмі пагубная думка, якая можа загубіць талент. Не рабіце так. Творчага высокага палёту Вам.Наша славянска-язычніцкая культура-вельмі вялікая, сакральная.Працаваць на гэтай ніве-і адказна і пачэсна.Паглядзіце на казкі Пушкіна.Беларуска Арына Радзівонаўна расказала Пушкіну ўсе гэтыя казкі, якія ён перавёў на паэтычную мову,зарыфмаваў. Гэта значыць, што ў казак Пушкіна -2 аўтары: Арына Радзівонаўна і Аляксандр Пушкін.Але ніхто пра гэта ня кажа. Бяз гэтай няні ня было "казак Пушкіна". Але яшчэ было б лепш, каб Пушкін не зарыфмаваў гэтыя сакральныя славянскія легенды, казкі, а перапісаў іх ад няні ДАКЛАДНА-як зрабілі немцы,браты Грымм. Карысьць для нашчадкаў была б большая.Каб мы мелі магчымасьць параўноўваць арыгінал з мастацкім вымыслам Пушкіна. Нельга ТАК абыходзіцца з сакральным.
Гэта не падражанне Пушкіну,
Гэта не падражанне Пушкіну, пушкінскі стыль высветліўся значна пазней, яго заўважыў адзін чытач УКантакце.
Я пісаў "Нябеснага ваяра" мэтанакіравана як песню пад гуслі.
А вось верш "Жаданне" - падражанне Багдановічу, хоць і ня вельмі ўсвядомленае. Што ж рабіць, калі ў мяне першым (і ўлюбёным) беларускамоўным паэтам быў менавіта Багдановіч? Тут падсвядомасць ужо ўносіць сваю лепту.
Наконт Пушкіна. Ягоную анегінскую страфу ўжывалі Лермантаў, Іваноў, Валошын, Балтрушайціс, Набокаў, Сэт, Столпўорсі, Бургін. Пісаць анегінскай страфою ня значыць капіяваць Пушкіна.
Не "падражаць" - а пераймаць,
Не "падражаць" - а пераймаць, наследаваць. Ахайнее да мовы, сябры!
Не па-сяброўску неяк, не
Не па-сяброўску неяк, не звяртаючы абсалютна аніякай увагі на сутнасць размовы паміж людзьмі, займацца дзёрганнем іх зза вугла нейкімі недарэчнымі заўвагамі па ўсім зразумеламу выразу.
Лічыце мяне "шасцёркай" "рэдыска". Думаю Вам будзе прыемна пачытаць сваё-маё "падражанне"-"перайманне".
не па-сяброўску было б
не па-сяброўску было б заўважыць недарэчнасць і не дапамагчы яе паправіць.
А па сэнсу размовы і па сэнсу верша свае заўвагі хачу пакінуць для сябе. Маю права.
Гэта ж з якой непавагай трэба
Гэта ж з якой непавагай трэба ставіцца да паэтаў, каб на сайце(!) сцьвярджаць(!), што яны ня ведаюць беларускіх слоў???
Яны не маюць правоў карыстацца ў размове некласічнай лексікай? Хто Вы такі, каб падрабаваць ад іх гэта ў выглядзе "культурнай" абразы??? Вершы чытайце, "класік-крытык-сябра".
Спадар Франак, я не "такі",
Спадар Франак, я не "такі", гэта зноўку Вашая "любімая" Святлана Куль. І не шукайце знявагі там, дзе яе няма. Звычайная справа - падказаць добрае, трапнае, а галоўнае, беларускае слова, калі калега-паэт на яго забыўся. Сваім сябрам я за гэта гавару "дзякуй". Думаю, і аўтар верша, аб якім ідзе размова, на мяне не пакрыўдзіўся і не патрабуе адваката.
Паверце мне на слова,
Паверце мне на слова, Святлана, што калі б, напрыклад, я так сачыў са сваімі "дапамогамі" за Вашымі звычайнымі выказваннямі, дык і Вы не лічылі б гэта сяброўскім учынкам. Я толькі адзін разочак гэта зрабіў, і менавіта Вы ўжо запісалі мяне ў дамагацеля да "любімай". Хоць я і менавіта па Вашаму вершу пісаў тады; вершу, якія паэты імкнуцца тварыць усур'ёз і надоўга.)
Наш з Вамі агульны знаёмец аніводнага верша не напісаў, а ўсё туды ж. - Любіць "па-сяброўску" перабіць, Скарыну ў піцерскія запісаць ды Васіля Быкава ў Пушкіны. І ніхто з "перабітых" яго сябрам не лічыць. А ўжо стабільна падтрымліваючым яго жанчынам - Лідам, дык увогуле тыповая назва усталявалася, як піцерскім "міцькам".
Добра ўжо тое, што пачалі больш шукаць адвакацкае свайму, чым пракурорскае суразмоўцы.
Дзякуй за выкрыццё.)
Хай Скарына ў Піцеры чытае
Хай Скарына ў Піцеры чытае вершы Быкава, размова ж не аб тым. Я лічу, што Святлана ня зусім слушна заўважыла "падражанне". Такое слова ў беларускай мове ёсць, хаця ў некаторых расійска-беларускіх слоўніках няма. Так у іх і няма слова "травень". Ня трэба бянтэжыць людзей недакладнымі ведамі.
І, калі ласка, пакідайце подпіс. Інакш гэта выглядае як дробнае паскудства...
Паважаны спадар Крэчат!
Паважаны спадар Крэчат! Падкажыце, калі ласка, слоўнік, дзе ёсць бел. слова "падражаць". У Акадэмічным Крапівы - няма, у Некрашэвіча-Байкова - няма, у энцыклапедычным Глебкі - няма, Белазар электронны - няма... А вось слова п.аскуда мае вельмі непрыгожую семантыку з парнаграфічным адценнем. Такое - і кабеце? Ахайней да мовы.
slounik.org
slounik.org
На ваш запыт падражанне
На ваш запыт падражанне знойдзены 0 артыкулаў - пашукала. Гэты рэсурс я ведаю, і даўно. Спадар Крэчат, не будзем сварыцца. Мне Вашыя творы падабаюцца, і стыль у вас свой ёсць. У мяне падобная тэматыка, зараз кніжка ў выдавецтве, між іншым, там тры паэмы, дзьве - на язычніцкую тэматыку.
Канечне, нуль. Ён жа на
Канечне, нуль. Ён жа на тарашкевіцы. ;)
Не, не на тарашкевіцы. Адрас,
Не, не на тарашкевіцы. Адрас, які Вы далі - гэта партал, дзе безліч розных бел. слоўнікаў. Частка проста анансіравана, частка - электронныя, якія можна спампаваць. Тыя, што электронныя - пошукавы рэсурс. Ужо хоць у якім бы, ды знайшоў. Мы з сябрамі даўно асвоіліся на гэтым партале, я ім рэгулярна карыстаюся. Спадар Крэчат, напішыце мне. Думаю, тут не месца абмяркоўваць розныя справы, ды і маю для Вас прапанову. Адрас svetik_kul@mail.ru
А слова там ёсць.
А слова там ёсць. "Падражаньне". На афицыйнам правапісе "падражанне".