Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Няхай уславіцца Лянота!

Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

Няхай уславіцца Лянота!
Так бы і жыў заўжды ў гульбе!
Ды прыйдзе страшны звер - Работа,
Ашчэрыць зубы на цябе,
Зарыкае і заскуголіць,
Драпежна выгне кіпцюры,
І забярэ, і заняволіць -
Каб ад зары і да зары.
Яшчэ і пугай падганяе,
Працуй, маўляў, іначай з'ем!
А часам шчэ прыходзяць зграяй -
Работ збярэцца пяць ці сем,
Тады ганяюць талакою,
Ад раніцы і да цямна,
Няма ні ўздыху, ні спакою,
Ды маніць роздыхам труна.
І думаеш:" Знайшоў бы малпу,
Што кій прыдумала узяць,
І так па пысе моцна даў бы,
Каб ёй адбіла працаваць!".

21.05.12.



працаголік кідай працу, пішы

працаголік кідай працу, пішы вершы

Калі ўдумацца - дык уся

Калі ўдумацца - дык уся цывілізацыя з яе мэханізмамі, прыладамі,кухоннымі рацэптамі
і нават пісьменнасць... Усё - ад Ляноты! Бо лянівы заўжды прыдумае нешта такое,каб аблечыць працу і сберагчы Час...
Тэму правільна акрэсліла,праўда,дкмкі ня тыя,якія я выказаў.
Я сам - такі ўжо лянівы,такі лянівы... Таму на хаце прыспасобы розныя,каб "ляноце" маёй прыволна было. А Верш добры.

Згодны, але не

Згодны, але не цалкам.)
Лянота робіць цуды толькі тады, калі мае мала часу. Напрыклад час "перакуру", пяць-дзесяць хвілін на гадзіну. Калі ўвесь дзень, ці год дурака валяць, дык не будзе стымулу здабываць для гэтай ляноты дадатковы час.)

Зараз яшчэ "бацну" пра

Зараз яшчэ "бацну" пра ляноту, бо тое, што вы шаноўны спадар Алег напісалі - гэта кароткае акрэсленне адной філасофскай канцэпцыі, якой мабыць каля сотні гадоў. Яна навукова абгрунтавана. Трэба яе яшчэ і завершаваць.