Няхай з мяне смяюцца тыя,
Хто збеглі з дому ў iншы рай,
Але й на горы залатыя
Я не змяняю родны край.
Бы жураўлi, не пацягнуся
Шукаць чужую цяплыню –
Мне лепей хмары Беларусi,
Чым бляск замежнага агню.
Бо мне не жыць без сэрцу мiлых
Танюткiх плакальшчыц-бяроз,
Буслоў чарнютка-белакрылых
I крышталёвых кропель рос;
Без тых хацiначак драўляных,
Што ўсё стаяць ускрай лясоў,
Без кветак лiпеньскіх духмяных
I без птушыных галасоў;
Без калыхання вольных хваляў
Па жыту спеламу, па льну,
Без тых, каго ў зямлю хавалi
Вякамі – ў кожную вайну;
Без працавiтага народа,
Якi “шыкуе” на грашы,
Без той, незгубленнай, свабоды,
Што льецца песнямi з душы;
І без сумлення, i без веры,
I без надзеi на сяброў –
Без усяго, што на паперы
Пералiчыць не хопiць слоў.
Дык дай жа, Божа, дараванне,
Каб славiць родную зямлю!
О, Беларусь, маё каханне,
Квiтней! Я так цябе люблю!
2009