Няма з табою сумных думак,
Мая ты родная зямля.
Ад мітусні жыцця і тлуму
У табе знайду спакой і я.
Адной табе сябе даверу,
Пайду туды, адкуль прыйшла
Пажоўклым аркушам паперы,
Згарэўшым у вогнішчы жытла.
Як Ефрасінья і Рагнеда
І мноства ўсіх тваіх дачок,
Я па дарозе лёсу еду,
Каб ты заўсёды мела зрок,
Каб смела крочыла наперад,
Жыла на доўгія вякі
Праз нашы думкі, вочы, веру,
Праз сілу слова і рукі.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116061105237