Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нявесце Каліноўскага

Сярэдняя: 4.5 (64 галасоў)
Недзе поруч ляжалі дарогі, Кліч кахання ляцеў ад ніў, Але ён не кахаў нікога, Бо занадта радзіму любіў. Варты лепшага ў свеце кахання, Рана скончыўшы мужны палёт, Русы хлопец золкім світаннем На высокі ўзышоў эшафот. Плач людскі барабаны крыюць, I ад пошчаку глухне зямля. На высокую гордую шыю Успаўзае змяёю пятля. 3 плачам жоравы пралятаюць. Курганы і магільны жвір, Непалітая ніва святая, Плач жанчын, эшафот і Сібір. Нікні гожаю галавою, Па нязнанай страце ўздыхай. Дарагая, ты стала ўдавою, Не пабачыўшы жаніха. Вашы кветкі ў лугах завялі, Месяц марна згарэў над ракой, Ты чакала яго, а стала І нявестай і жонкай чужой. І чамусьці ў сэрцы, як рану, Я нясу твой нязбыты лёс, Не даруючы ўсім тыранам Непралітых табою слёз.Womens Running Shoes


Ужасный стих, но автор

Ужасный стих, но автор классный!!!

Караткевiч - выдатны паэт!

Караткевiч - выдатны паэт! Цудоу'ны верш, асаблiва акуальны у' гэтым годзе. Кранае да слёз...