...О так! Я — пралетар!.. Яшчэ учора раб пакутны — Сягоння я зямлі ўладар I над царамі цар магутны! Мне бацькаўшчынай цэлы свет, Ад родных ніў я адвярнуўся — Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед: Мне сняцца сны аб Беларусі!