Ой, сяло Хатынічы...
Вёска--не сталіца,
Нешта ёсць і ў нас:
Лазня і бальніца,
Клуб, дзе бавім час.
Прыпеў:
Ой, сяло Хатынічы,
Як ты расцвіло!
Над тваімі хатамі
Сонейка ўзышло!
Ў іншых вёсках дзетак.
Можам не знайсці.
У нас няма месцаў
Ў садзік завясці.
Прыпеў:
Школы ўжо закрылі
Ў вёсачках чужых.
У нас нарадзілі
Яшчэ больш малых.
Прыпеў:
Нашай сакратарцы
Няма часу спаць.
Трэба ўсё, пры чарцы,
Шлюб рэгістраваць.
Прыпеў:
Пары, хай, вяселлі
Гуляюць найчасцей.
Хай сяло заселяць:
Шырэй, даўжэй, гусцей.
Прыпеў:
1993 г.