Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ОЙ ВЫ ЗОРНЫЯ НОЧЫ...

Сярэдняя: 4.9 (18 галасоў)
Зоркі ў небе ззяюць, месяц раптам знік, Вышывае Яніна ільняны рушнік... Ціха песню пяе... спаткання жадае, Хвалюецца сэрца... каханы чакае... У лясочку зяленым, каля тонкіх бяроз Янка ў белай кашулі на руках яе нес, Пацалункі салодкія... зязюля кувае , Зоркі таньчаць...ветрык у соснах гуляе... ПРЫПЕЎ: Ой вы зорныя ночы, Сцежкі, салаўі, Зорнай ноччу каханне Над ракой зіхаціць... Ой вы зорныя ночы, Хмель траў лугавых, Водар сена духмянага, Пацалункі начы... Месяц у небе з'явіўся, з здзіўленнем глядзіць, Ад сяброўкі Зямлі свет дзівосны ляціць... Паветра начы пахне верасам , пахне чаборам Хвалююцца сэрцы, як хвалюецца мора... Глыбіню іх кахання сказаць словы не могуць, Хутка час праляцеў, сонца ўзыходзіць... Пацалунак апошні... губы пахнуць малінай, Растацца не могуць Янка з Янінай... 30.03.2013 г. Levis X Jordan 6