Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ірына Беларусава

Сярэдняя: 4.4 (25 галасоў)

Ля празрыстай ракі прытулілася веска,
У акенцы гуляюць праменьчыкі сонца,
Бусел кружыць над нівай, садзіцца на дах,
У паветры над вескай бэзавы пах...

ПРЫПЕЎ:

Беларускія вескі мовай гучаць,
Зорнаю ноччу песьняй звіняць,
Беларускія вескі-душа там народа,
Улетку ў садах спее смарода.

У суседа вяселле гуляе ўся веска,
Спяваюць, таньчаць і крычаць усе "ГОРКА!",
А як прыйдзе бяда гаруюць ўсім мірам,
І атыдзе то гора к цемным вірам...

Певень ранкам на плоце ўсіх разбудзіць,
"Прывітанне і раніцы добрай!" - чуеце людзі?
Малако і кавалак духмянага хлеба,
Пах мурожнага сена, што яшчэ трэба?...



Сярэдняя: 4.8 (29 галасоў)

Беларусь...Радзімая старонка.
Гукі спеваў л'юцца звонка.
У жытнім полі васількі,
У небе сінім белыя буслы.

Беларусь... Матулечка рОдная.
Гучнасць мовы-песьня пяшчотная.
Звон чыстых крыніц,шчэбет птушыны,
Зорак карагод і шолах альшыны.

Беларусь...Старажытная спадчына.
Легенды і паданні-мая Бацькаўшчына.
Мудрыя продкі ў курганах спяць,
І вежы замкаў стагодзямі стаяць.

Беларусь...Зямля вяселля, свята.
Агні КУПАЛЛЯ,асілкі-хлапчукі, дзяўчаты.
Песнь жураўлеў, муражныя лугі,
Чарніцы, суніцы, канюшыны стагі.

Беларусь...Буйныя нівы і вескі,
Певень ранкам, водар бэза, чаромхі,
Крынка малака, кавалак хлеба,
Пах забыты духмянага сена.

Беларусь...Зямля моцы і мрой.
Векавы крыж пакут не зламаў-ты Герой!
Беларусь - мой лЕс, няма цябе мілей,
Беларусь мая любая - ЖЫВІ І КВІТНЕЙ!



Сярэдняя: 4.7 (54 галасоў)

Васількі, Валошкі - кветачкі старонкі...
Сінява пялесткаў убрала ў сябе
Фарбы неба, возера і вачэй людзей...
У жытневым полі - прыгажосць і сінь,
Хлопцаў называюць у нас-Васі-Васількі...
Побач з васількамі - белыя рамонкі,
І яны таксмама - кветачкі старонкі.
Кружыць бусел белы над кветкавай хваляй,
Дабра ен жадае Радзімаму Краю.
Васількі, Валошкі - кветачкі Радзімы...
З вамі мае сінія - я душой адзіна.



Сярэдняя: 5 (23 галасоў)

Летнім ранкам васільковым,
Па сябрам, старым і новым,
Думкамі я прабягуся,
Бы жывой вады нап'юся...

Людзі добрыя, прыгожыя,
Ідзеце вы сваей дарогаю,
Лесу крыж нясеце на плячах,
Калі весела, калі з боллю ў вачах...

Дзякуй вам светлыя людзі!
Няхай раніца добрай будзе!
Сонейка ў небе вам ярка свеціць,
І радуюць вас кветкі і дзеці!

ДОБРАЙ РАНІЦЫ, СЯБРЫ!!!

17.07.2013 г.