Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ой, зязюлька шэрая, закувай...

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Ой, зязюлька шэрая, закувай,
Не кажы ты лесу роднаму: забывай
Галасочкаў песенных дружны хор,
Што люлялі-песцілі гэты бор.

Што на кожным дрэвачку — не лісток,
А ўстрапёны збуджаны галасок
Той прыроднай велічнае душы,
Што бруіць крынічкаю у глушы.

Бо зямлю трымае на сваіх руках
Гэты бор вячысты — спеўны птах.
Гэта песня бору — музыка быцця
Ад водгулу зорак і зямлі зліцця.

Прыляці ж, зязюлечка, у свой гай.
Толькі тут ты знойдзеш запаветны рай.
Павяртайся роднаю — не чужой.
Павяртайся песняю — не слязой.

Абудзі надзеяю гэты кут —
Хай душа пазбудзецца ўсіх пакут.
Бо навекі продкі нам
                                наказ далі:
Птушкай прылятаць да сваёй зямлі.