Ізноў іду адзін па горадзе надзеі,
Праходжу па дварах нявыкананых мар.
Блукаю наўздагад, шукаю месца, дзе я
Аднойчы запаліў вачэй тваіх пажар.
Прыпеў:
Ты вяртайся ў горад сэрца,
Нашых думак і надзей.
Ты пачуй, як нешта б'ецца,
Хоча вырвацца з грудзей.
Па вуліцы душы плывуць павольна хмары
На вуліцы душы не бачна зор начных.
І скошаных дамоў старэючыя твары
Забыліся, як мы ішлі тут удваіх.
Прыпеў:
Ты вяртайся ў горад сэрца,
Нашых думак і надзей,
Дзе па дахах песня льецца,
Дзе цяпло ў вачах людзей.
На плошчы лёсу я нікога не сустрэчу,
На плошчы лёсу мне не падміргне ліхтар.
І я не пакладу руку табе на плечы,
І не пачую твой невыпадковы жарт.
Прыпеў:
Ты вяртайся ў горад сэрца,
Нашых думак і надзей.
Без цябе мне не плывецца
Уздоўж па Свіслачы вадзе.
21.12.2012