Па полі ездзяць трактары.
Спачатку на гару, пасля з гары.
Спыніўся нейкі, а шафёр – у лес.
Няхітры прадчувае ен працэс.
Як, зняўшы порткі, пасядзіць крыху,
Адкіне нецікавую змяю,
Праткне іголкай нейкага жучка,
Падуе на сухога павучка.
Пасля запэцкае крыху ліству,
А, падыходзячы да трактара, убачыць,
Што нешта на назе, а гэта значыць,
Што нехта да яго тут быў.