У стане пастаяннага здзіўлення
праз мора сноў і нетры іншасвету
мы з хуткасцю свабоднага падзення
ўразаемся ў блакітную планету.
Вялікі выбух. Вынік - дзве палоскі.
Жыццё паўстала трапна, бездакорна.
Дзяўчынкай быць, вядома, страшна трошкі,
а хлопцам нарадзіцца вельмі добра.