Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

абуджэнне

***

Яшчэ не ацэнена

Нацыянальная самасвядомасць знікла,
У беларусаў яе цяпер няма!
Бо беларус, як той крот панікнуў
У нару сваю, забыў сваё імя!

Каб зналі продкі нашы дарагія,
Што пасля іх нашчадкі будуць вось такія
Як мы, то хіба ж змагаліся б яны
За нашу незалежнасць, быццам перажыўшы тры вайны!?

Не варта так рабіць, шаноўныя сябры,
Не варта забываць свае старажытныя карані,
Бо згінем мы ў выніку як нацыя
І пойдзем прыслугоўваць да пана, майце рацыю!



Сярэдняя: 3.8 (10 галасоў)

У стане пастаяннага здзіўлення
праз мора сноў і нетры іншасвету
мы з хуткасцю свабоднага падзення
ўразаемся ў блакітную планету.

Вялікі выбух. Вынік - дзве палоскі.
Жыццё паўстала трапна, бездакорна.
Дзяўчынкай быць, вядома, страшна трошкі,
а хлопцам нарадзіцца вельмі добра.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вашынгтон -- купюра ЗША наміналам ў 1 даляр, з выявай Джорджа Вашынгтона. Сымбаль капіталізму.
Mossberg -- амерыканскае сямейства помпавых ружжаў ці, прасцей, драбавікоў.

Вашынгтон ты Вашынгтон!
За цябе куплю гандон
Ані ў дожджык, ані ў сьнег
Не сароміць гэты грэх
Ды яшчэ куплю батона
Калі выйду я з прытона
Трэба ж нешта з'есьці
Каб з розуму не злезці

Вашынгтон ты Вашынгтон!
Такіх бумажак міліён
Учора выкралі з ламбарду Тома
(Том — не сапраўднае імя, завуць жа йго Мікола)
Выймалі сярод бела дня, нічога не цураліся
Тым часам жонка Тома ледзьве не абасралася
Бо пагражаў ёй моцны антыабярэг —
Васьмізарадны натаўскі МАсберг
Так і злінялі хутка на машынах
ТОму заставіўшы прастрэл рукі шыпшынай

Вашынгтон ты Вашынгтон!
Хто мае цябе ў значнай колькасьці
Выкарыстуе ўсе здольнасці
Не адцураецца ніякіх знамён
Бо будзе ж у выніку яшчэ мільён!
(А можа й два ці тры)
Але душа паглыбіцца ніжэй у д'ябальскі бульён
За гэту несьвядомасьць у полымі гары

Вашынгтон ты Вашынгтон!
Сёння ты кіруеш мірам
Людзей прымушаны табе паклон
Стабілізуецца забруджаным эфірам
Ды дуламі танкаў,
Што лязгавіцамі аднойчы сплюшчаць
Сотню-другую панкаў
Ды люд тым ранкам мабыць вочы расплюшчыць?

Вашынгтон ты Вашынгтон!
Куды ж імчыш ты нас,
На колах сплюшчанай маралі?
Пакуль не чутны моцны глас
І мы, як і раней, аралі
І арэм цАліну шэрую з жалезабетона
Але, я веру, прыйдзе прымадонна
Застрэліць яна цябе, во тут, на гэтай крывавай раллі
Расколіць жалезабетон і ўсьміхнецца чалавечаму роду
І імя той дзяўчыне будзе Свабода

Вышынгтон ты Вашынгтон!
Я ведаю, я сёння зраблю вось гэта
Але я не прымушу цябе на паклон
Калі ж сьвядомы народ выйдзе масай з твайго гета,
Позна будзе лямантаваць "Гамон!"
Ды клікаць амон
Бо амаль ніхто табе не даруе гэта.
І калі танкі, што дзеля цябе нас усіх у бруд зганялі,
Атруту моцную абуджанага экіпажу пераадолець не смогуць
Тады і расплюшчаць табе на абуджанай зямлі
І новы дзень нас усіх святлом накорміць і напоіць.



Сярэдняя: 3.5 (10 галасоў)

Калі нажытага мяшок намуляў плечы,
а на нагах ужо не пыл, а кандалы,
адное выйсце: ад сябе на волю збегчы

і адрадзіцца...
да Збавіцелю хвалы.

Пракласцi рэчышча рацэ Яго Любові
у безумоўным — не "завошта" і "чаму" —
а "незалежна" — як салоўка славасловіць —

пяе для ўсіх —
і спевам моліцца Яму.

Заместа скінутых з сябе "жабрачых клункаў"
вітаць сустрэчнага (любога, i штораз!)
усмешкай міра, дзе няма двайных рахункаў:

"Ты зло ўчыніў мне.
Я ж дабро — табе ў адказ".

А проста так любіць. Аддана i цярпліва.
І ў час, далекі да світальнае зары,
выглядваць Сонейка, што кожнага — о дзіва! —

i ў цемры вонкавай
асвечвае —
знутры.

4.08.2018