Восені пах пачула,
Гладыёлусны,хрызантэмны.
Спас мядовы на вуснах адчула
З хваляваньнем дарэмным
.
Кіслыя яблыкі стануць салодкімі,
Ночы доўгімі,дні кароткімі.
Прамільгне,як жыццё баб'е лета,
Не адчыніўшы сакрэту.
.
Восені песьні пачула,
Бярозавыя і кляновыя.
Холадам раптам падула,
Фарбы ўспыхнулі новыя.