У грудзях трапеча сэрца,
Пад нагамі снег рыпіць.
Ў перамогу праўды верыць –
Нібыта вар’ятам быць.
Разрываецца свядомасць
Ад жадання закрычаць.
Вера – не мая маёмасць,
Яе трэба набываць.
Мары тут не эстэтычны –
На іх сотні кайданоў.
Прага бачыцца камічнай,
Мове не хапае слоў.
Думкі ўсе эгаістычны,
І папрокі – куляў град.
Пазнаеш жыццё практычна
Ланцужком сяброўскіх здрад.
Не набрацца і цярпення,
Каб хлусню вадой заліць.
Ды адно задавальненне:
Пад нагамі снег рыпіць…
Як зразумела і знаёма. Усё
Як зразумела і знаёма. Усё так і ёсць!