Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПАД ЗОРКАЮ

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Даль неабсяжная нас раздзяляе,
Ды ўсё ж за Вас сягоння п’ю віно.
Вас, нібы зорку, што з нябёсаў пазірае,
Наканавана мне любіць даўно.

Мой ціхі шэпат слых Ваш не пачуе,
Які гучыць ля зорнага акна.
Вось у кілішку зорачка віруе –
Спаймаць жадаю вуснамі з віна.

Далёка Вы, як лістапад ад мая,
Як дожджык чэрвеня – да студзенскіх Каляд.
Вас колішнюю болей не спаткаю,
У мроях толькі зорны Ваш пагляд.

Мне б ведаць, што ўзіраецца ў неба,
Што зор святло і Ваша п’е акно.
О, як душы маёй у гэты вечар трэба
Дапіць пад зоркаю налітае віно!