Падае лісце. Ціхая восень
У небе. На сэрцы. І на двары.
Збываецца ўсё.
А што не збылося -
Спеліцца яснай калінай зары.
Раса халаднее на вейках парому.
Сцелецца золата восеньскіх крас.
Зямному ўсяму.І незямному
Прыходзіць свой, Богам адмераны, час.
А я не тужу.
Бо душою свабоднаю
З клёнаў - як сонца самога крыла-
Сапраўднае, непадробнае
Золата восені я піла.
Назапасіла так ягамосьць
Залатыя любові зліткі...
Можа, восень таму і ёсць,
Каб і нам перад выраем палічыць
Духоўнага неба набыткі.
2010