Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Падарожнікі

Сярэдняя: 4.2 (19 галасоў)

Трое мужчын
ідуць паўз мяне па чыстым снезе –
тры ланцужкі слядоў
цягнуцца за імі.
Трое маіх сяброў
ідуць па белай нерушы,
і ланцужкі іх слядоў
абрываюцца.
Спачатку за адным,
потым за другім,
потым за трэцім.
Трое маіх сяброў
ідуць па снезе,
не пакідаючы слядоў.
Чаму за вамі няма слядоў? —
спалохана крычу я.
Я маўчаў,
калі трэба было гаварыць,
адказвае першы,
Я гаварыў,
калі трэба было маўчаць,
адказвае другі.
А ты, мой самы дарагі сябра,
чаму ты не азірнуўся?
Ён глухі,
адказвае першы.
Ён нямы,
адказвае другі.
Трое падарожнікаў
ідуць паўз мяне па чыстым снезе.