падары мне лета
ў сонечных дажджынках
а ў ім песню света
ў залатых пражылках
падары мне восень
толькі без маркоты
калі лісце долу
падае пяшчотна
падары мне ласку
што сагрэе душу
і тады зусім я
не ўбачу сцюжу
падары мне веру
што з табой заўсёды
так усе надвор'і
сустракаць я згодны
абавязкова, падару.
абавязкова, падару.