Падключы мяне к іншым Сусветам!
Нацяні сваю тонкую струнку,
Каб зрабіўся я файным паэтам,
Каб пайшоў я ў тым накірунку.
Паразкіданы пэўныя рэчы.
Не лічы, што ўсё летуценна.
Я бываю пад час недарэчы.
Адбываецца гэта імгненна.
Павуціннем накрыла свабоду,
І пакрытае пылам натхненне.
Памажы зруйнаваць перашкоду.
Ты ўзруш мае летуценні!
Ухапіўся за рэштку думкі,
Што выслізгвае недарэчна…
Пазгубіў я ўсе накірункі.
Спадзяюся, што не навечна.