Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што нам добра, што не?

Сярэдняя: 2.6 (8 галасоў)

Што нам добра, што не?
Запытай — адкажу:
хоць і многія рэчы ў жыцці неблагія,
найкаштоўныя з іх —
што сілкуюць душу —
гэта вера,
надзея,
любоў.
І sophia.

А што тычыцца плоці...
Ну, гэта бачней:
анідзе між дароў пладароднае глебы
аніколі няма анічога смачней
крупкі солі,
вады
і акрайчыка хлеба.

А для зернейка духа карысней за ўсё —
ва ўсялякіх абставінах
чэснасць
і вернасць.
І яшчэ ўсепрабачлівасць
(курс — на жыццё!)
і ахвярнае сэрца,
і дум міласэрнасць.

Пра астатняе, ведаеш,
думаю так
(і мяне не турбуе чамусьці сумненне):
хто б ні быў ты — хаця б і апошні жабрак —
ты шчаслівы й багаты,
як маеш...
сумленне.

------------
sophia - мудрасць



Я тут вчора на вас подывывся

Я тут вчора на вас подывывся - і всё.
Вжэ й ля мні зарэ ж сходка подасць і селёдКі зь.
А шо тычыца власць, то, канешно, вона
Шэ й ны пЕна ек бы пасля зёрін зь.

Дэ ў вас хліб хоть быс солькы
Да шчэ й бы быз дрошчый?
Го! Так серава зь морэ!
І ф Пінске, й в Яновы ш.

Васыль Брытва