Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Падлетак

Сярэдняя: 3.5 (10 галасоў)

Заліўшы плацце — травы росныя —
парфюмам "Чэрвень. Подых кветак.",
чмурэе лета — не дарослае,
а так — пакуль яшчэ падлетак —

дзяўчо з валошкавымі вочкамі,
рамонкасонечнай усмешкай.
Усё б яму за матылёчкамі
ганяцца з ветрыкам-пацешкай.

Усё бы з дожджыкам, аслепленым
залевай шчасця — нібы з рогу,
без "нехачунькавай" "адчэпліны"
вясёла тупаць па мурогу,

па "калярэчкінупясочкіну",
па "лугавіннапанадлессю"
ад "вечарыстага" да "ночкіна"
і зноў — да "яснападнябесся".

І захапляцца — і вясёлкаю,
і завясёлкавым разлівам —
"разакварэлінымі" зёлкамі
і небаскрайным "аква"-дзівам.



Не плацце а сукенка. Эх!

Не плацце а сукенка. Эх! Пісакі!(((

"Плацце" з грубай тоўстай

"Плацце" з грубай тоўстай тканіны. Больш нерухомае. Атрымалася ад слоў "латы"(рыцарскія напрыклад) і "плата"(за тавар напрыклад)
А сукенка робіцца з вытанчанай тонкай тканіны. Варушыцца як галінкі( маленькі сукі)
З гэтага ж падабенства і назва т.з. жонак псоў (кабЕль дрэва шукае меціць, а сучка частка дрэва так бы мовіць- частка гарэма кабеля, мабільная як і сукенка інакш кажучы).

З ПАВ УК

"плацця..." а што гэта

"плацця..." а што гэта такое?!
.

А-а-а... - значыць гэта...
Выбег заяц з жыта ды ў рож хацел сігануць,
а вы, франак Нырка, не расціраліся знялі сапог ды ботам яго, ды ботам...
.

;))))

Заяц гэта варыянт труса -

Заяц гэта варыянт труса - баязлівец. Толькі для хуткага вымаўлення, аббрэвіятура так бы мовіць. "Аб брыво" і ў вока адскокам адказваючы)Дрыжікі ж не толькі баязліўцаў бяруць, іншым разам і для таго, каб смецце з сябе абтрусіць

Рож гэта частка жыта, таксама як нараджэнне і мянушка-імя гэта частка жыцця.

Хацел-хацеў гэта таксама аб надта вузкай спецыялізацыі рускай мовы ў параўнанні з беларускай.
Літара "Л" усяго толькі другая ў слове "Ўлада", на якой заснавана шмат і беларускіх і рускіх слоў-аббрэвіатур.

Сигануць-сігануць словы беларуска-рускія, бо аб мангола-татарскім прыгнёце. Нахапаў даніну і ходу. У рускай мове слова больш распаўсюджана менавіта праз больш блізкае знаёмства з мангола-татарскім прыгнётам.

франак не Франак, гэта абраза пахмурнай раніцы. Праз гэтую абразу харошага вечара не дачакаешся, госцік, празнаўшы аб беларускай мове ў штурмаўшчыне або моды, або амерыканскага загада ствараць з Беларусі рускамоўную зброю супраць Расеі.

Хопіць з цябе і гэтых дадзеных выведкі, "Рожа пры зайцах"))) Не хапала мне яшчэ прызнавацца ў тым для чаго я гэтага аўтарА з нікам лацінкай рукамі мацаю пасля нашэсця на яго нейкага "Бота з Фені".

З ПАВ УК

А паспрабуй пашукаць выраз

А паспрабуй пашукаць выраз "шаўковае плацце". У многіх слоўніках сустракаецца, нават Гугл выдае вялікае мноства спасылак.

І ў беларускім фальклоры таксама шырака ўжываецца.

Lazzaro

Ну, Lazzaro, калі гугаль

Ну, Lazzaro, калі гугаль выдае тады і сапраўды "плацце" - гугаль гэта ж важкі аргумент - ен вельмі добра ведае мову нават лепей чым які-небудзь Кандрат Крапіва ці Якуб Колас - гэтаж вам ГУГАЛЬ(!);))))

Навошта шукаць, спадарыня

Навошта шукаць, спадарыня Lazzaro?
Ёсьцека як плацце шаўковае, так і сукенка шаўковая.
Плацце шаўковае можа не настолькі з грубай тканіны, наколькі з тоўстай тканіны праз складнікі. У некалькі простых шоўкавых тканін таўшчынёй.
Як людзі кажуць: "у даўгах, як у шаўках - зрухаў да лепшага не бачна".
Па тэксту верша лічу, што трава падыходзіць да назвы "плацце" хутчэй за лісьце на дрэвах.
Таму ў мяне да плацця ў вершы прэтэнзій немашака.
Вось калі б лісьцю ці галінкам на дрэвах Вы надалі назву "плацце", дык я б тады паспрачаўся на гэты конт і "сукенкай",
і сваёй кашуляй,
якая бліжэй да спіны каб не саступаць.

З ПАВ УК

За спадарыню дзякую, але Вы

За спадарыню дзякую, але Вы памыляецеся.)))))

Lazzaro

"Нечаканы ўдар ад клясіка",

"Нечаканы ўдар ад клясіка", прама скажам.
Выбачайце каліласка, але Ваш псеўданім даволі нестандартны. Спрыяе блытаніне.
І цяпер жа ш застаецца цэлых два варыянты - псеўданім аўтара, і псеўданім групы аўтараў.

З ПАВ УК

Дзякую за добрыя словы, але

Дзякую за добрыя словы, але зірні ў слоўнік, сябра.))

Lazzaro