Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Самая подробная информация автозапчасти для иномарок здесь.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Падманваю сябе...

Сярэдняя: 4.5 (89 галасоў)

Падманваю сябе, свой дзень пусты, —
Нібыта міска стравы ў ліхалецце.
Пішу не вершы я — пішу лісты,
Пяро макнуўшы ў думнае дасвецце.

Яснее зрок, але у цемнаце
Заходзіцца бязгучным рэхам сэрца.
Загойваю сябе на той вярсце,
Дзе нам з табой не доліла сустрэцца.

Стаміўся ад уражанняў паэт.
Маленькі сын ад чэрствасці хварэе.
Крыжы трывожнай памяці! А свет...
Завалы кніг! А людзі не дабрэюць.

Дрыготкія лаўлю агні вачэй,
Якія свецяць толькі мне, здаецца.
Падманваю сябе, пакуль яшчэ
Цыганка-рыфма плача і смяецца.



І яна вось сышла раней

І яна вось сышла раней звычайнага часу. Апошні зборнік выйшаў у 1988-м, у год яе саракагоддзя.

Вось тут усе шаснаццаць радкоў стопудова гавораць а б тым, як мы з надхненнем кідаемся за жураўлінымі клінамі, лётаючымі як бы паміж намі і раем-поўднем, а зусім не звяртаем увагі на тых, хто побач.

Няўжо ш Вашыя суседзі, пачынаючы ад пакою і кватэры, да самых знаёмых жывых яшчэ сёння зорак не вартыя Вашай увагі і павагі? Вашых заўваг для таго, каб яны былі здаровымі?

Вельмі прыгожы верш.Гэта як

Вельмі прыгожы верш.Гэта як песня-жальба аб нялёгкім лесе паэткі.
Асабіста ж для мяне назаўсёды ў памяці застануцца наступныя радкі:

А свет...
Завалы кніг! А людзі не дабрэюць.

І сапраўды,выбітныя сыны нашай зямлі,у тым ліку і Я.Янішчыц, пакінулі вялікую спадчыну.А нам,новаму пакаленню,пакаленню інфармацыі і тэхналогій,ўсё часу не хапае.А праз гэта катастрафічна хутка губляюцца дабрыня,чалавечнасць і увогуле ўсе духоўныя каштоўнасці...змяняюцца людзі-змяняецца свет.

мне нравится)))

мне нравится)))