Падставіць голасу лісток,
Няхай сцякаюць гук за гукам
I не кляцьба, і не зарок,
Не боль, не гром і не разлука,
А — набалелая вышынь,
А — нагрымелая трывога,
А — высакосная ў цішы
Незацугляная дарога.
Хай слова слова апячэ,
I хай шукае месца клічнік
У неадкрытым, у яшчэ
Чужым і стоеным абліччы.
Я рада, што праз груд гадоў
Не развучылася смяяцца,
Што выняньчаны мной радок
Не можа з іншымі змяшацца.
Цудоўны верш!Вельмі прыгожы
Цудоўны верш!Вельмі прыгожы
Калі хадзіў яшчэ пад стол, не
Калі хадзіў яшчэ пад стол,
не прыгінаючыся, проста;
Вам быў вядом ужо лісток
з канцэнтраваным шматгалоссем.
Якую ноту не бярэш,
яна як новая заўсёды -
Таму, што побач «до» ці «рэ»,
І перад ёй, і пасля сходу.
Або до ля мі, або фа
І побач соль. На сі не хопіць.
Бо басам гутарка мая,
А мужыкоў такіх...Ну процьма.
Я пасталеў і памягчэў
у розных выпадках і справах,
але мой голас мае тэмбр,
з якім пачаў любіць праявы.)