Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Падваеньне

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Лірычны герой паміраў ад каханьня,
А ты пазіраў у пустэчу.
Ён прагнуў сягоньня з каханай спатканьня.
Цябе ж паглынуў гэты вечар.

У першай страфе пачынаецца дождж,
А сам ад сьпякоты ў зьнямозе.
І верш твой самота прабіла, бы нож,
Але ж ты зь людзьмі, не ў астрозе.

Няўжо падваеньне асобы тваёй?
Чаго не хапае вар'яту?
Сьвядомасьць чужая. Ляціш над зямлёй.
І куфаль дапіў, пэўна, пяты.