Блукае паэт утрапёна
Пад моцным халодным дажджом,
Як быццам не мае ён дома,
I дом яго – дах парасона,
I вуліца мокрая – дом.
Блукае паэт з парасонам
Па горадзе ў штучным святле,
Між фарбаў рэкламы неоннай,
Ля вокнаў шматлікіх паўсонных,
Ля блікаў вячэрніх на шкле.
Блукае паэт з парасонам,
Праз вецер парыўны ідзе
I шэпча задумна й натхнёна
Пра лёс свой,
Пра час свой шалёны...
Брыдзе па гразі, па вадзе.
Блукае паэт утрапёна,
А следам за ім – чорны цень,
Нямая, глухая персона...
Уперадзе – ночы заслона
І новы, нязведаны дзень.
Пераклад на прозу,з майго
Пераклад на прозу,з майго погляду.
Калі кажуць "пралілося", "памягчэў", "накапала да апошняй кроплі", па-русску - просочилось", дык гэта пра назіральных людзей, якія бачаць. Якія бачаць, што эфектыўней выкладаць думкі перш-наперш ляканічна. Першая ляканічная мова - вершы. Тым, хто складае вершы людзі далі назву паэты. Звычайна за імі следам ідзе празаічная рэчаіснасць.
І як змяюка вышуквае уразлівыя месцы, праз якія рана ці позна будзе цёмна ў вачах, будзе ноч. А потым, потым абавязкова наступіць новы дзень, бо паэты назіраюць і вушамі.)
калі верш трэба перакладаць
калі верш трэба перакладаць на прозу, дык лепей адразу гэтую прозу і пісаць. А верш павінен быць, прабачце за банал, як куля - стрліў і забіў.
Шаноўны Франак, калі паэты назіраюць вачыма, дык чым яны слухаюць? Баюся нават здагадвацца...
Дарагая Аjsa,калісьці,у
Дарагая Аjsa,калісьці,у далёкім юнацтве,шукаў і перачытваў замежных паэтаў,з таго,што патрабіла здабыць,і папаўся мне тады турэцкі паэт Назым Хікмет. Выдалі яго ў СССР таму,што ён быў турэцкім камуністам і сядзеў у турэцкай турме(зіндане)...
Вершы яго мне тады не вельмі спадабаліся,мо таму,што,напэўна,ён быў болей камуныст,чым паэт,а можа таму,што камуністычныя перакладчыкі з турэцкага нязрабныя былі... Бывае такое... Памятаю,на Беларусі пераклалі іспанскага паэта-драматурга Фэдэрыка Гарсіа Лорка,на беларускую мову... Перакладчыкам быў вядомы на БССР пісьменнік-паэт,ня буду называць хто,калі пашукаеце гэта выданне,дык зразумееце.
Дык там пераклад "Раманса аб нявернай жонцы",памятаете: -А в полночь на край долины увёл я жену чужую...
Так,напрыклад,такое ў Ф.Г.Лорка : "...и лучшей в мире дорогой всю ночь меня мчала атласная кобылица..." - пераклад чытаўся так:
"...і лепшым у свеце шляхам усю ноч я імчаў на кабыле..."
Вернемся да Вашых слоў "калі паэты назіраюць вачыма, дык чым яны слухаюць?"
Спадабалася мне тое сёе ў Назыма Хікмета. А асабліва запалі на сэрца словы,сказаныя ім маладым паэтам:
"Зашей глаза - пусть сердце будет глазом".
Сэрцам можна і бачыць і
Сэрцам можна і бачыць і слухаць, бо семантыка ў слова сэрца - шырокая. Сэрца - анатамічны орган у адным значэнні, а ў паэтычным - душа, орган пачуцця і г.д. Вуха ў паэзі ды і ў літаратуры ўвогуле не мае такога шырокага разумення, гэта - толькі орган слыху. Вухам нельга бачыць, нюхаць, размаўляць, перажываць. Сэрцам - можна. Дарагі Алег, слова ў паэзіі павінна быць дакладным. А назіраць вушамі - гэта ўжо анатамічная анамалія.
Карацей кажучы, каб напісаць
Карацей кажучы, каб напісаць верш дастаткова страціць прытомнасць.)
Анічога ня ведаю пра існаванне глухіх паэтаў, нат кампазітар быў толькі адзін напрыканцы жыцця (мяркую проста па старой памяці)
Але рашучасць глухіх мне асабіста вядома. Чаго чаго, а гэтага без слыху можна набраць на сапраўдны талент, сур'ёзна.
Франак,мне,напрыклад,вядомы
Франак,мне,напрыклад,вядомы адзін чалавек,глухі,які піша вершы і неблагія.
Гэта мой стары сябра,Анатоль Нікіцін,зам.прэдс."Таварыства глуханямых Беларусі".
Праўда ён патраціў слых у сталым узросце...
А па-Вялікаму правы мы з табою - каб пісаць,трэба і бачыць і слухаць (не чуць! а - слухаць).
Дзякуй, Алег. Зараз буду
Дзякуй, Алег. Зараз буду ведаць, што і ў нас ёсць творчыя асобы з унутраным слыхам, дзякуючы памяці.
Значыцца і ў нас павінны быць свае Бетховены!
Чаму паэт "блукае" пад
Чаму паэт "блукае" пад дажджом?
Чаму "блукае"?
Цікава ж,дождж кудысь ідзе...
Таму паэт - з дажджом гуляе...
прабачце, шаноўны Янусь, але
прабачце, шаноўны Янусь, але нарадзілася пародыя, бо так і не магу зразумець, чаму паэт пад дажджом ходзіць.
Паэт у жалобе і смутку
Штодзённа выходзіць пад дождж,
Бо ён кантралёр па абутку
У цэху гумовых галёш.
Чым плошчы безмэтава мераць,
Неведама як і чаму,
Дык лепей галёшы праверыць
На добрую якасць яму.
ПАРОДЫІ ПІШУЦЦА -- ДОБРА. А
пародыі пішуцца -- добра. а пачнуць пісацца вершы -- можа, таксама добра. але быць паэтам нешта зусім іншае, містычнае...пабудзеце ў стане паэта -- тады і пад дажджом паблукаеце і з дажджом у абнімку.
Шаноўны Янусь,зазірніце на
Шаноўны Янусь,зазірніце на прозвішча Святлана Куль. Гэта - Айса.
Зазірнуў. Ёсць
Зазірнуў. Ёсць паэзія.Поспехаў Айсе!
АБАВЯЗКОВА ЗАЗІРНУ!
абавязкова зазірну!
Янусь... Паэт павінен быць
Янусь... Паэт павінен быць уважлівей да сэнсу слоў,увязцы іх аднаго з другім, ці ў камэнтарыях: навошта хтосьці іменна так адазваўся...
Верш твой "Паэт,дождж і вечар" - неблагі,ня новы па паэтычнаму роздуму,але своеасаблівы. Я свой "камэнтарый" :
"Дзіцятка., Пн, 05/07/2012 - 21:08
Чаму паэт "блукае" пад дажджом?
Чаму "блукае"?
Цікава ж,дождж кудысь ідзе...
Таму паэт - з дажджом гуляе...".
паставіў ад высказвання пані Аjsы :
"ajsa, Пн, 05/07/2012 - 20:55
прабачце, шаноўны Янусь, але нарадзілася пародыя, бо так і не магу зразумець, чаму паэт пад дажджом ходзіць.".
Няўжо не зразумеў,што я цябе пахваліў?
А :"...пабудзеце ў стане паэта -- тады і пад дажджом паблукаеце і з дажджом у абнімку...(Янусь М.) - дык ты пачытай вершы Аjsы,ды дзіцяткі,а тады ўжо кажы: ці былі гэтыя "крытыкі-гадзюкі" у "стане паэта" - ён,стан,для нас - не варожы...
ЗРАЗУМЕЎ! Толькі і мяне
ЗРАЗУМЕЎ! Толькі і мяне зразумейце: аніякімі "крытыкамі" ды яшчэ ў спалучэнні
з "гадзюкамі" я анікога не ўзнагароджваў... Дабра толькі вам жадаю і поспехаў!
І здароўя пад нашымі чарнобыльскімі хмарамі.