Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паэт на Беларусі — болей, чымсць Паэт

Сярэдняя: 4.8 (46 галасоў)
                             «Спачатку было — Слова.
                             і Слова было у Бога.
                             і Слова было — Бог».
                                          Евангелле ад Іаана


Жывы Паэт — нікому не патрэбны...
I не таму, што дрэнны.
Ён — паэт.
І ён — Паэт — ад Бога.
Яму патрэбнае — нямнога.
Таму і Верш яго — ад Бога.
Жывы Паэт — нікому не патрэбны…
Ні люду — 
бо людзям рэальных рэчаў трэба многа,
а Верш — не кіўбаса, ні вопратка, ні хата.
Тым больш уладзе — 
Уладa, ў цемры, лепш заб’e Паэта!
Бо ў ўлады, грабяж люда — мэта.
А вось Паэт — не падуладны — 
ні цару, ні кату!
Ён — Вершам цягне свой народ да Свету,
і да Свята.
Жывы Паэт нікому не патрэбны — 
няма Прарокаў на сваёй Айчыне.
Паэзія — не золата, не срэбра,
і нават не кажух аўчынны...
З багаццяў у Паэта — толькі — Слова,
якое ён бярэ ад Роднай мовы,
і так складзе адно к другому,
што ўсім становіцца вядома:
дзе — Ісціна, а дзе — Хлусня!
дзе — Чысціня,
а дзе — ванючая брыдота.
А Праўду зведаць — не ўсім ахвота...
бо грэшны мы...
Таму — навошта лішняя турбота:
не нагружай, Паэт... пішы...
кладзі у архыў...
чакай смяроты…
Жывы Паэт — нікому не патрэбны!
Жыве — пісака пахвалебны.
Багаты ад улады, i,
як свіння, адкормна-хлебны…

Жывi — Паэт!
Бо ты — патрэбен!
Табе няведама каму...
Вядома гэта Богу лепей!
Таму — цягнi сваю «карму»...