Прапаную вам свабоду –
слухаць мову й размаўляць –
і ад вершаў асалоду,
як ад мёду, атрымаць.
Ці вы згодны? Я параю
завадатара свайго.
У сасмяглым нашым краі
сёння нельга без яго.
Ён – гарэза! Хоць не першы
і не класік (гэта – факт :-)),
ды яго жывыя вершы
лечаць кому і інфаркт.
Паспяхова ліквідуюць
мноства болек і хвароб.
Не выносяць творчасць тую
ні бацыла, ні мікроб.
Ад паэта перасмешак
гіне самы жорсткі грып.
І павучыць, і суцешыць
суперлекар – новы тып.
Твор пачуеш – не забудзеш
аніводнага слаўца.
Зацікавіліся, людзі?
А пазналі малайца?
І дзядулі, і бабулі,
і унукі, і бацькі
знаюць Віктара Жыбуля.
Ён адзін у нас такі.
Ён – паўсюдны, ён – вядомы.
З ім сустрэча – талака,
на якой безмоў’я кома
уцякае з языка.
У Жыбуля – лепшы ў свеце
паэтычны хулахуп:
і жыўцом, і ў Інтэрнэце –
зазірніце на YouTube!
9.03.2014
Спадабалася! (першая палова
Спадабалася! (першая палова верша:)