А чые там дзіва-коні
абганяюць час?
Гэта едзе ў ззянні-звоне
сонейка да нас.
Конь чырвоны – пасяродку.
Белыя – з бакоў.
Скачуць хутка.
Скачуць ходка.
Іскры з-пад падкоў.
Рыцар побач з імі ў гонцы.
Меч, як звон, звініць.
Ён ад хмараў наша сонца
зможа ўбараніць.
У Пагоні скачуць коні
у світальны час.
Гэта едзе ў ззянні-звоне
сонейка да нас.
Годна!
Годна!
цудоуна
цудоуна