Срэбны рыцар на белым кані
Па чырвонаму небу імчыцца.
У паветры лязо-бліскавіца,
Рэжуць цемру паходняў агні.
Ты чужынцаў адгэтуль гані,
Не давай ім нідзе прыпыніцца!
Злодзей будзе лісліва маліцца –
Стануць ворагу чорнымі дні.
Той, хто здольны пакорна схіліцца,
Хто забудзе свае карані, –
Перамогі не зможа дабіцца.
Ты Радзіму маю барані,
Не дазволь нам ніколі скарыцца –
Час наспее збіраць камяні!
цудоўна напісалі.
цудоўна напісалі.
Выдатна
Выдатна
санет і вельмі добры
санет і вельмі добры