Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пайду пісаць казкі

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

З серыі: Пайду пісаць казкі альбо "душа, ты запрасілася ў паэткі"

Алоўкам напісаць. Абы забыцца.
Дзе выйсце з кола. Цісне сенажаць.
Мае прагіны. Травы. Пахнуць. Касавіца.

І небяспечна. З болем успамінаць.
Як той сабачка. Бегаю ў скрусе.
Бо так быццё... Успрымаецца лягчэй.
О не. Чамусьці спадзяюся.
Мая ты плынь. Шкадлівая. З вачэй.
Але гартуюсь. Моўчкі. Слупянею.
Ды разам з гэтым сэрцу лагадней.
Трывай, жанчына, гэтую залею...
На гэтым досыць. Сэрца- камяней.
Я не пушчу цябе ўжо больш на волю.
Навошта гэта? Шчырасць - пустата
Нязначны адчуванні. Бо з юдолі.
Мая крыўдлівасць. Проста... прастата.

Я ў вершы збілася з радкоў - прабачце
А почырк водзіць літар карагод
І шлях бясконцы кліча ідэальнасць
Мне трэба выйсці дзесьці. Пасярод.
Ці бліжэй да пачатку...

06.07.13