Пайсцi туды, каб нешта зразумець.
Пайсцi туды, пайсцi i не вяртацца.
Я так хачу табою захварэць,
А мне не так даўно мiнула дваццаць.
Але мiнула... хай не так даўно.
Але мiнула... хай сабе мiнула.
Тваю хусцiнку лiсцем замяло,
Твае агнi парывамi задула.
I толькi так. Я патушу сваi
Без шкадаванняў, жалю i самоты.
Хачу замерзнуць, зледзянець як тынк
I развалiцца прыцемкам употай.
I распусцiцца зноўку па вясне,
Каб ты сабрала ўсе аскепкi ў рукi.
Хачу быць уплеценым у тваёй касе,
Хачу кахаць цябе свiтаннем гулкiм.
Пад кепскае, пустэльнае святло
Я нараджаю новыя сусветы.
Адно цябе няма ў сусвеце гэтым,
I ўсе сусветы робяцца як тло.