Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакаянне

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Маё любімае Хрыстова,
Мая маленькая Айчына...
Не параўнаеш яе з Рымам,
Ды ёй маёй малітвы словы.

Там мой Хрыстос і мой там Бог,
Мая Марыя-дзева,
Там скрыжаванні ўсіх дарог
Направа і налева.

Бяжыць уперад там дарога,
Назад вяртаецца з адчаем,
I ўспамінаю там звычайна,
Што нарабіў памылак многа.

Я там на могілках маўчу
З душэўным ціхім болем
I так заплакаць там хачу,
Як не хацеў ніколі.

Змяніў бы я свой шлях жыццёвы
I па-другому жыў бы сёння,
Не апынуўся б у палоне
Нікчэмных спраў, былых і новых.

Пайсці б асмеліўся ў касцёл,
Перад крыжом сагнуў бы спіну...
Даруй мне, мама, – мой Анёл! –
Што быў я грэшным сынам.



Дзякуй за прыгожыя вершы.

Дзякуй за прыгожыя вершы. Сапраудны талент.

Прабачце за памылкі ў маёй

Прабачце за памылкі ў маёй падзяцы -- тэхнічны збой!

ШЧЫРА ДЗЯКУЮ І

шчыра дзякую і вам,незнаёмка-алена!нярэдка думаеш з самотай аб дарэмнасці сваіх паэтычных памкненняў.і вельмі абуджае добрае слова, радуе , што ёсць хоць нехта, хто не прайшоў раўнадушна каля тваёй адкрытай насцеж душы...