* * *
Прачнуся каханай… Світанне.
Сабе пазайздрошчу употай.
Прымі, лёс, маё пакаянне
Палітае шчырай самотай.
Спаві яго туга пялюшкай,
Пяшчотна, але надзейна.
Каб не узвілося, як птушка,
Не выпырхнула, не паляцела.
Яшчэ палічу свае вёсны!
Цяплом наталю каханне.
У тым, што цаніць стала позна…
Мой лёсе, прымі пакаянне