Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пахнуць промнямі пажоўклыя старонкі

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Пахнуць промнямі пажоўклыя старонкі,
Між якімі кветкі і палын
Пальцамі танклявымі ў пярсьцёнках
Прыхаваныя ад плётак на ўспамін.

Томік чый - Міцкевіч ці Пэтрарка?
Ды санэтам не засьцерагчы
Ад альтанкі, апусьцелай на сьвітанку
Па мінулае фіялкавай начы.

Котка ў крэсьле позірк касавурыць.
Новы дзень без асаблівых зьмен.
П’е самотна засьцянковая Лаура
На тэрасе па-над кнігаю абсэнт.