Творчым людзям усіх часоў і народаў
прысвячаецца
Пакласці жыццё на алтар
і кінуць Сусвету пальчатку,
узвесці палац з кволых мар,
сціраючы лёсу пячатку,
Душу распасцерці паміж
зямлёй і касмічнай прасторай,
без скаргаў пранесці свой крыж,
узняцца над бруднай разорай,
Усмешку скрозь боль падарыць,
пакуты прыдбаць ад развагі,
бясконца шукаць і тварыць —
ці ж гэта не варта павагі?!
Усім прыемна мець павагу, І
Усім прыемна мець павагу,
І цесляру, і гандляру,
З вышынь мантажнік мае ўвагу
Да машыніста, што ўнізу.
Паэт павінен прыглядацца,
Каб засяродзіцца на тым,
З чаго павінен пачынацца
Працяг жыцця яшчэ сляпым.
Расплюшчыць вочы, і прачнуцца,
Або заснуць, забыць хлусню,
Або над ёю усьміхнуцца
Даволі проста праз душу.
Але на глебе падуладнай,
Праз рукі, цела, пах і густ;
Праз адчуванне – дотык, спайкай
Усім(!) вядома хто ў прымус.
Каму не люба даць павагу,
Хто не дае, і не вядзе,
Хто болей іншых мае часу,
Каго нічога не бярэ.
...І як жа ДОБРА цябе на нач
...І як жа ДОБРА цябе на нач пачытаць...
Дзякуй,Франак!