"Пакляніся мне, любы мой сыне,
Што не здрадзіш ты роднай Айчыне
І жыццём сваім, сыне адзіны,
Бараніць будзеш нашу Радзіму.
Калі крыўда цябе апануе
За дарожаньку лёсу крывую,
Узгадай пра мяне на хвілінку.
Будзь жа смелым заўсёды, мой сынку!"
Тыя словы сказаў бацька сыну
І сканаў за сям'ю, за Радзіму.
А юнак паглядзеў на нябёсы.
"Я клянуся!" - сказаў, пайшоў босы.
А тым часам вайна ўсё гуляла,
Людзей бедных за лялек трымала.
Смерць не мела паўсюль ані краю.
(Ну, за што ты нас, Божа, караеш?!)
Доўгі час яшчэ хмара на небе
Палівала крывёй без патрэбы
Тых усіх, хто змагаўся за сонца
І за шчасце людское без донца.
Сярод смелых быў у першым радзе
Наш юнак, бо ён веры не страціў
У апошнія бацькавы словы.
Ён змагаўся як мог, каб аковы
Ўрэшце рэшт зпалі з роднай Айчыны;
Не было б больш ніякай прычыны
Праліваць слёзы маці і жонцы.
Хай бясхмарнае неба бясконца!
А калі запыталі аднойчы
Юнака, дык чаму ж ён ахвочы
І да кожнай вялікае бітвы,
І да светлай і чыстай малітвы,
Паліліся тут словы ў адказе:
"Атрымаў я ад бацькі ў наказе
Запавет: за Радзіму памерці,
Але дзеля таго, каб жа дзеці
Мелі вольнае неба над краем.
Дзеля гэтага мы паміраем!
І я веру заўсёды, што Божа
Нам усім у бядзе дапаможа!
Калі суджана мне страціць сілы,
Вораг пойдзе са мной у магілу!"
Хлапца слухалі і захапляліся,
І далоні мацней паціскаліся.
Хуткім часам вялікая хмара
Адыходзіла з неба, і мара
Ўсіх людзей, нарэшце, здзяйснялася!
Неба, неба ўжо праяснялася!!
Людзі плакалі, у неба гледзячы,
І смяяліся, у вочы гледзячы.
Больш няма на зямлі бяды гэткай,
Што завецца "вайна", чумы гэткай!!
Час прайшоў, і наш смелы хлапчына
Ўжо даўно гадаваў свайго сына.
І хоць час быў і вольны, і новы,
Але не забываў ТЫЯ словы.
І калі прыйшоў момант памерці,
Перад самым абліччам у смерці,
Папрасіў сына ён вельмі глуха,
Каб схіліў да яго сваё вуха...
"Пакляніся мне, любы мой сыне,
Што дабро цябе не пакіне..."
Кожны радок пранізаны
Кожны радок пранізаны патрыятызмам.Верш крануў душу.Дзякуў аўтару і нізкі паклон.