Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Палата 159

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
У палаце 159
Паляжаў, пагараваў, пасумаваў.
I цяпер вядома мне,
                             як сэрца лечаць –
Гэтакага шчасця паспытаў.

За сцяной палаты парк асенні,
Восеньскага лісця жаўцізна,
Хуткія аблокі, як алені,
Ціха праплываюць ля акна.

Дзесьці людзі плачуць і смяюцца,
А ў бальніцы — сум і цішыня,
I хвіліны ў скроні тупа б'юцца
Жалудамі пругкімі штодня.

Сумная палата з шыбамі на восень,
Ты не вінавата,
                      што хмурнее просінь,
Ты не вінавата, што я адзінокі...
Сумная палата...
                          Хуткія аблокі...

У палаце 159
Доктар мне жыццё маё адваяваў,
I цяпер прыветна,
                           ярка сонца свеціць,
Ды чамусь я зноў засумаваў.

Апушчуся ціха на калені
I глыну паветра, як віна,
Распачну маўклівае маленне
Прад крыжом знаёмага акна.

Страшна стане раптам апынуцца
Там, дзе ціхі сум і цішыня,
Дзе хвіліны ў скроні тупа б'юцца
Жалудамі пругкімі штодня.

Сумная палата з шыбамі на восень...


Песьня! Прыгожа. Трэба ссылку

Песьня! Прыгожа. Трэба ссылку на аўдзіа даць - будзе 5! А то так толькі тры паставяць. Але не я.

Сапраўды гэта песня,балючая

Сапраўды гэта песня,балючая песня, якая нарадзілася падчас хваробы... Дзякую шчыра што
адчулі! Чамусьці Вы мне падаліся аніколечкі не злым. Здароўя!